Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2018, 14:57

Сімона Халеп знялася з падагульняючага турніру WTA, у Сінгапур можа паехаць Арына Сабаленка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая ракетка планеты румынка Сімона Халеп з-за траўмы спіны не згуляе на падагульняючым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у Сінгапуры. Яе заменіць галандская тэнісістка Кікі Бертэнс, якая цяпер займае 9-е месца ў чэмпіёнскім рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Такім чынам, на гэты момант беларуска Арына Сабаленка, якая знаходзіцца на 10-м радку, з'яўляецца першай запасной на ўдзел у падагульняючым турніры WTA. Праўда, беларуску могуць абысці Настасся Севастова з Латвіі і расіянка Дар'я Касаткіна, якія сёння правядуць чвэрцьфінальныя паядынкі розыгрышу Кубка Крамля ў Маскве. На гэтай жа стадыі згуляе і беларуска Аляксандра Сасновіч, якая ў 1/8 фіналу адолела Кікі Бертэнс.

У падагульняючым турніры, які пройдзе ў Сінгапуры з 21 па 28 кастрычніка, выступяць чэшскія тэнісісткі Петра Квітава і Караліна Плішкава, немка Ангеліка Кербер, японка Наомі Осака, Каралін Вазняцкі з Даніі, галандка Кікі Бертэнс, амерыканка Слоан Стывенс і ўкраінка Эліна Світоліна. Калі хто-небудзь з гэтай васьмёркі па нейкіх прычынах не зможа згуляць, то іх заменяць спартсменкі згодна са спісам запасных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі