Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2018, 14:03

Шуневіч: вялікая размова і рашэнні аб развіцці беларускага хакея яшчэ наперадзе

22 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вялікая размова і рашэнні аб развіцці беларускага хакея яшчэ наперадзе. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам міністр унутраных спраў, старшыня наглядальнага савета клуба "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб рабоце клуба ў будучым сезоне, камплектаванні каманды і трэнерскага штаба, перспектывах падрыхтоўкі ігракоў для зборнай краіны.

"Як вы ведаеце, праблем тут хапае. Вялікая размова і рашэнні, я думаю, яшчэ наперадзе. Сёння мы выпрацоўваем новую тактыку і методыку ацэнкі нашых вынікаў і падрыхтоўкі хакеістаў. Думаю, што надышоў час чарговы раз, магчыма, выкарыстоўваючы іншыя метады і спосабы, ацаніць сітуацыю і зрабіць правільныя высновы з таго, што адбылося", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Закранаючы адну з праблем беларускага хакея - падрыхтоўку варатароў, ён сказаў, што неабходна выхоўваць і абучаць сваіх ігракоў. "Сітуацыя сёння такая, што мы карыстаемся паслугамі галкіпера-іншаземца. Гэта ненармальна. Трэба думаць над сістэмнымі рэчамі, якія дадуць магчымасць выхоўваць сваіх варатароў. Гэта сур'ёзная, вялікая задача ў першую чаргу федэрацыі", - лічыць старшыня наглядальнага савета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі