Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2016, 12:41

Шуневіч строга раскрытыкаваў работу кіраўніцтва ХК "Дынама-Мінск" і ўзняў пытанне аб яго змене

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня наглядальнага савета ХК "Дынама-Мінск", міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч строга раскрытыкаваў работу кіраўніцтва клуба, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МУС.

3 снежня на рабочай нарадзе галоўнаму трэнеру каманды Крэйгу Вудкрафту і намесніку гендырэктара Паўлу Бурбе былі выстаўлены жорсткія ўмовы: калі каманда не пачне паказваць гульню і зарабляць ачкі, будзе разглядацца пытанне аб змене кіраўніцтва клуба.

"Клуб не мае права дазволіць сабе застацца па-за плэй-оф два гады запар, - адзначыў Ігар Шуневіч. - Калі так здарыцца, гэта будзе азначаць, што ні кіраўніцтва, ні каманда не могуць дабівацца рэзультатаў, а значыць і існаваць у такім выглядзе, як цяпер. Калі мы не прадэманструем гульню па выніках сезона, мне як кіраўніку давядзецца прыняць сур'ёзныя і непапулярныя меры".

Непапулярнасць мер у змене кіраўнікоў, у прыватнасці, Паўла Бурбы, генеральнага дырэктара Анатоля Курыльца і некаторых іншых менеджараў клуба, а, магчыма, і спартсменаў.

"Гэта не толькі маё меркаванне. Так лічаць і іншыя члены наглядальнага савета, а таксама балельшчыкі. Калі для клуба будзе больш рэзультатыўна пазбавіцца ад цяперашняга кіраўніцтва і прадоўжыць ствараць каманду з іншымі людзьмі, я гатовы на гэта пайсці", - рэзюмаваў Ігар Шуневіч.

Сёння клуб перажывае не лепшыя часы - 5 ключавых ігракоў па стане здароўя выпалі з гульні, і гэта, паводле слоў галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта, "дзіркі ў топавым звяне". Каб іх запоўніць, трэба разглядаць пытанні аб набыцці новых ігракоў або выкарыстанні рэзерву.

Аднак старшыня наглядальнага савета палічыў за лепшае не ўмешвацца ў тактыку кіраўніцтва, прадаставіўшы кіраўнікам усе паўнамоцтвы кіраўніцкіх рашэнняў, акрамя дадатковых матэрыяльных затрат. "Мне вядомы ўсе складанасці, з якімі сутыкнуўся клуб, але ў нас няма выбару, акрамя як выжываць у такіх рэаліях", - рэзюмаваў Ігар Шуневіч, пакінуўшы за сабой права прыняць канчатковае рашэнне па выніках сезона, які завершыцца праз некалькі месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі