Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2019, 17:19

Шуневіч: галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск" стане, хутчэй за ўсё, іншаземец

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" стане, хутчэй за ўсё, іншаземец. Іншыя члены трэнерскага штаба будуць выбраны з ліку беларускіх спецыялістаў. Аб гэтым паведаміў журналістам па выніках рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які старшынствуе ў наглядальным савеце ХК "Дынама-Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр сёння далажыў кіраўніку дзяржавы аб фарміраванні новай каманды "Дынама-Мінск" - трэнерскага складу і ігракоў. "У першую чаргу мы займаемся камплектаваннем трэнераў, выбарам кандыдатуры галоўнага трэнера, памочнікаў. Гэты працэс практычна завершаны. У бліжэйшы час кіраўніцтва клуба агучыць канкрэтныя персаналіі", - сказаў ён.

Разам з тым Ігар Шуневіч пакуль устрымаўся ад агучвання канкрэтных прозвішчаў, адзначыўшы толькі, што "з вялікай доляй верагоднасці галоўны трэнер будзе іншаземцам, астатні трэнерскі штаб будзе беларускі".

"Мы адмаўляемся ад легіянерскай формулы мінулага сезона. Практычна ў два разы будзем скарачаць колькасць легіянераў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі