Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2018, 18:56

Шэсць біятланістаў прадставяць Беларусь на летнім ЧС у Чэхіі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць біятланістаў прадставяць Беларусь на летнім ЧС па біятлоне ў чэшскім Нове Месцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Трэнерскім штабам у выязны склад уключаны прадстаўнікі юніёрскай каманды Дзмітрый Лазоўскі, Аляксандр Мацкевіч, Кірыл Цюрын і Ілья Аўсеенка, Наталля Карніцкая і Ірына Губіцкая.

Летні чэмпіянат свету пройдзе ў Чэхіі з 24 па 26 жніўня. У турніры прымуць удзел 250 атлетаў з 28 краін. У 1999 годзе сусветны форум праходзіў у спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі