Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2016, 09:01

Шэпель: выступленне беларускіх паралімпійцаў у Рыа было ўдачным

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выступленне беларускіх паралімпійцаў на гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра было ўдачным. Аб гэтым сказаў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель на сустрэчы дэлегацыі беларускай каманды з XV Паралімпійскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік камітэта застаўся задаволены вынікамі. "Вынікі выступлення, безумоўна, станоўчыя. Перад выездам у Рыа мы разлічвалі, што зможам паказаць высокія рэзультаты. Самае галоўнае дасягненне - па якасці медалёў мы трапілі ў дваццаць мацнейшых каманд. Другое, што з 21 спартсмена 19 выйшлі ў фінал", - сказаў Алег Шэпель.

Старшыня Паралімпійскага камітэта асабліва адзначыў выступленне шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Ігара Бокія. "Меркавалі, што плывец удачна выступіць у Рыа, ён быў добра падрыхтаваны, але каб шэсць залатых медалёў... Малайчына!" - канстатаваў Алег Шэпель.

Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 10 медалёў (8 залатых і 2 бронзавыя). Акрамя Ігара Бокія, у якога сем узнагарод, чэмпіёнамі Гульняў сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч, які перамог у фехтаванні на калясках. Бронзавая ўзнагарода ў кіданні кап'я ў лёгкаатлета-паралімпійца Аляксандра Трыпуця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі