Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2016, 15:24

Ігар Бокій сёння сустрэнецца з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя шасціразовага чэмпіёна XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра плыўца Ігара Бокія адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 27 верасня ў 10.00.

Разам з трыумфатарам Паралімпіяды ў Рыа з журналістамі сустрэнуцца асабісты трэнер Ігара Бокія, заслужаны трэнер Беларусі Генадзь Вішнякоў і старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

ХV летнія Паралімпійскія гульні праходзілі 7-18 верасня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай 10 медалёў, у тым ліку 8 залатых і 2 бронзавыя ўзнагароды. Больш за ўсё ўзнагарод у плыўца Ігара Бокія: ён заваяваў 7 медалёў (6 залатых і 1 бронзавую). Акрамя таго, у яго на рахунку два рэкорды свету, шэсць рэкордаў Паралімпійскіх гульняў. Чэмпіёнамі таксама сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч (фехтаванне на калясках). Бронза ў кіданні кап'я - у Аляксандра Трыпуця.

Ігар Бокій з'яўляецца адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам. Чатыры гады таму ён пяць разоў узнімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў Лондане.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефонах: (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, а таксама электроннай пошце pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння. Адрас прэс-цэнтра: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі