Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2017, 13:11

Шапіра прапануе захаваць легіянераў у мінскім "Дынама", але з цягам часу змяншаць іх колькасць

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легіянераў у мінскім "Дынама" можна пакуль захаваць, але з цягам часу змяншаць іх колькасць. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актуальным з'яўляецца пытанне ліміту на легіянераў у "Дынама", - сказаў Сямён Шапіра. - Прапаную ў наступным сезоне захаваць колькасць легіянераў да чатырох чалавек. Гэта пазіцыя выверана і Федэрацыяй хакея, і абмяркоўвалі мы яе з удзельнікамі нарады. Далей - зніжаць гэту планку пры ўмове, што беларускія хакеісты будуць гатовы на роўных канкурыраваць з сапернікамі па лізе, а каманда паказваць дастойны ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі рэзультат".

Разам з тым, адзначыў ён, поўная адмова ад іншаземцаў значна знізіць фінансавую нагрузку на клуб. Гэта дасць магчымасць яму сэканоміць не менш як $3 млн. З іншага боку, гэта рашэнне можа негатыўна паўплываць на рэзультаты каманды і, як вынік, магчыма, знізіцца наведвальнасць гульняў з яе ўдзелам. Але ж клуб нясе велізарную сацыяльную функцыю і з'яўляецца лідарам КХЛ па колькасці балельшчыкаў на трыбунах.

"У якім псіхалагічным клімаце будуць расці і рыхтавацца кандыдаты ў зборную краіны ў гэтым выпадку? Як мы будзем фарміраваць лідарскія якасці, працаваць над стварэннем і рэалізацыяй момантаў, калі ўвесь сезон з-за аслаблення прафесійнага складу каманды мы будзем адбівацца ад атак больш высокапрафесійных сапернікаў?" - задаў ён рытарычныя пытанні.

"Пытанне вельмі сур'ёзнае. Яго трэба сур'ёзна дапрацоўваць і прымаць рашэнне", - падагульніў кіраўнік федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі