Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2017, 17:42

Шамко ўзначаліў аргкамітэт па правядзенні ў Мінску чэмпіянату Еўропы 2017 года па фехтаванні сярод моладзі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распараджэннем прэм'ер-міністра ад 12 студзеня 2017 года нумар 7р створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў горадзе Мінску чэмпіянату Еўропы 2017 года па фехтаванні сярод моладзі да 23 гадоў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Старшынёй аргкамітэта назначаны міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, яго намеснікам - першы намеснік міністра спорту і турызму, старшыня ГА "Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання" Аляксандр Гагіеў. Таксама ў склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, Мінскага гарвыканкама, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, Белтэлерадыёкампаніі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі".

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў. Пры неабходнасці ён можа прыцягваць да работы па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі