Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2018, 17:11

Саўмін вызначыў, як спартсмены будуць кампенсаваць затрачаныя на іх падрыхтоўку грошы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку кампенсацыі сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, іх памерах і напрамках выкарыстання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пастанову Саўміна ад 19 ліпеня 2018 года нумар 548.

Выпадкі кампенсацыі сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, вызначаны законам "Аб фізічнай культуры і спорце". Гэта сістэматычнае парушэнне абавязкаў па ўдзеле спартсмена ў афіцыйных спартыўных мерапрыемствах (за выключэннем выпадкаў, звязаных з пагаршэннем стану здароўя), выступленне за нацыянальныя і (або) зборныя каманды іншых дзяржаў, адмова ад заключэння грамадзянска-прававога дагавора аб спартыўнай падрыхтоўцы або працоўнага дагавора.

Згодна з зацверджаным палажэннем сродкі кампенсуе спартсмен або яго законны прадстаўнік той спартыўнай арганізацыі, у якой спартсмен праходзіў падрыхтоўку.

Памеры кампенсуемых сродкаў устаноўлены зыходзячы з базавай велічыні на дату скасавання дагавора або пісьмовай адмовы ад яго заключэння.

Так, для спартсмена, які мае спартыўнае званне майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, памер кампенсацыі складзе 400 базавых велічынь (цяпер базавая велічыня складае Br24,5), спартыўны разрад кандыдата ў майстры спорту ў гульнявых відах спорту, спартыўнае званне майстр спорту ў іншых відах спорту - 350 базавых велічынь, пры адсутнасці ў спартсмена спартыўнага звання або спартыўнага разраду - 100 базавых велічынь.

75 працэнтаў сумы кампенсаваных сродкаў накіроўваецца ў даход адпаведных бюджэтаў, астатняя частка сродкаў пасля выплаты неабходных падаткаў і збораў выкарыстоўваецца спартыўнай арганізацыяй на падрыхтоўку спартыўнага рэзерву.

Пастанова ўступіла ў сілу з 19 ліпеня.

Дакумент прыняты для выканання норм закона ад 9 студзеня 2018 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб фізічнай культуры і спорце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі