Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 чэрвеня 2016, 14:24

Сапернік БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выйшаў у фінал Кубка Фінляндыі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапернікі беларускіх футбольных клубаў па кваліфікацыі еўрапейскіх турніраў паспяхова правялі сустрэчы сваіх нацыянальных турніраў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апанент барысаўскага БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў фінскі "Сейняёкі" ўпэўнена выйшаў у фінал Кубка краіны, разграміўшы ў гасцявым паўфінальным паядынку клуб "Хака" з лікам 6:1. У вырашальным матчы кубкавага розыгрышу сапернікі барысаўчан сустрэнуцца з самым тытулаваным клубам Фінляндыі ХІКам з Хельсінкі. Першы матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда ЛЧ паміж БАТЭ і "Сейняёкі" адбудзецца 12 ліпеня на полі "Барысаў-Арэны", у адказ пройдзе 19 ліпеня.

Будучы сапернік салігорскага "Шахцёра" ў Лізе Еўропы "Рунавік" у матчы 16-га тура чэмпіянату Фарэрскіх астравоў перайграў у сябе дома "Б36 Торсхаўн" - 2:1 і, набраўшы 30 ачкоў, узняўся на другое месца, уступаючы клубу "Клаксвік" 5 балаў. У стартавым матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы "Шахцёр" 30 чэрвеня згуляе ў гасцях, а 7 ліпеня прыме "Рунавік" у Салігорску.

Лідар чэмпіянату Латвіі "Спартак" з Юрмалы, з якім у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы будзе сапернічаць мінскае "Дынама", свой паядынак 12-га нацыянальнага першынства правядзе 25 чэрвеня на сваім полі супраць рыжскага "Мета/ЛУ". Першы паядынак "Дынама" і "Спартака" адбудзецца 30 чэрвеня на мінскім стадыёне "Трактар", матч у адказ - 7 ліпеня на полі латвійскага клуба.

У гэты ўік-энд усе беларускія прадстаўнікі ў еўракубкавых турнірах правядуць матчы 14-га тура нацыянальнага чэмпіянату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі