Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2017, 13:16

Салігорскі "Шахцёр" выйшаў у лідары футбольнага чэмпіянату Беларусі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" выйшлі ў лідары чэмпіянату Беларусі, пацясніўшы з першага месца мінскае "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім паядынку 23-га тура з адным з аўтсайдараў першынства "Іслаччу" гарнякі перамаглі з буйным лікам 4:0. Мінскія дынамаўцы ў гасцявым матчы з брэсцкім "Дынама" ўступілі з мінімальным рэзультатам - 0:1. Барысаўскі БАТЭ, які ідзе трэцім, на сваім полі разграміў "Слуцк" - 6:0. У гэтай сустрэчы хет-трык аформіў лідар атак барысаўчан Міхаіл Гардзяйчук, які з 14 галамі ўзначальвае бамбардзірскую гонку.

Рэзультаты астатніх сустрэч 23-га тура: "Гомель" - "Днепр" (Магілёў) - 0:0, "Славія" (Мазыр) - "Крумкачы" (Мінск) - 3:1, "Мінск" - "Віцебск" - 0:0, "Гарадзея" - "Нафтан" (Наваполацк) - 2:0, "Нёман" (Гродна) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:1.

Становішча ў групе лідараў: "Шахцёр" - 53 ачкі (розніца мячоў - 39-13), "Дынама" (Мінск) - 52 (33-12), БАТЭ - 51 (44-11). Унізе турнірнай табліцы па-ранейшаму "Іслач" і "Нафтан", у якіх па 8 заліковых балаў.

У 24-м туры сустракаюцца:

29 верасня - "Іслач" - "Славія", "Віцебск" - "Дынама" (Брэст);

30 верасня - "Крумкачы" - "Нёман", "Нафтан" - "Гомель", "Днепр" - "Мінск";

1 кастрычніка - "Дынама" (Мінск) - БАТЭ, "Слуцк" - "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" - "Гарадзея".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі