Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2017, 10:27

Салігорскі "Шахцёр" уступіў "Макабі" ў кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" прайгралі на старце розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

18 кастрычніка ў першым матчы 2-га раўнда кваліфікацыі ў Тэль-Авіве супраць ізраільскага "Макабі" чэмпіёны Беларусі ўступілі з лікам 2:3. Прайграўшы два сэты запар - 22:25 і 20:25, беларусы змаглі выраўнаваць становішча: перамаглі ў дзвюх наступных партыях - 25:21 і 25:15. Аднак у пятым вырашальным сэце гаспадары пляцоўкі былі крыху больш удачлівымі - 16:14. Паядынак у адказ адбудзецца 22 кастрычніка ў мінскім палацы спорту "Уручча".

21 кастрычніка там жа пройдзе матч кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў паміж "Мінчанкай" і французскім клубам "Ле Канэ". Напярэдадні, 17 кастрычніка, саперніцы правялі напружаны паядынак у Канах, які завяршыўся перамогай чэмпіёнак Беларусі з лікам 3:2. У наступным адборачным раўндзе пераможца гэтай пары сустрэнецца з турэцкім клубам "Вакыфбанк" са Стамбула.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі