Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2017, 12:40

Салігорскі "Шахцёр" разграміў "Мінск" і захаваў лідарства ў футбольным чэмпіянаце Беларусі

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты салігорскага "Шахцёра" разграмілі "Мінск" у заключным матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі і захавалі за сабой першае месца ў турнірнай табліцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашняй гульні з мінчанамі лідары першынства пацвердзілі свой клас, забіўшы тры галы. У першай палавіне сустрэчы лік адкрыў Віталь Лісаковіч, а пасля перапынку Таміслаў Кіш і Дражэн Багарыч завяршылі справу - 3:0.

Два іншыя фаварыты дабіліся перамог з мінімальнай перавагай, выйграўшы на сваіх стадыёнах з аднолькавым лікам 1:0: мінскае "Дынама" адолела жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", а барысаўскі БАТЭ быў мацнейшы за брэсцкіх дынамаўцаў.

Вынікі астатніх паядынкаў 18-га тура: "Іслач" - "Гарадзея" - 0:4, "Слуцк" - "Нёман" - 1:2, "Віцебск" - "Нафтан" - 2:0, "Крумкачы" - "Днепр" - 0:0, "Славія" - "Гомель" - 1:1.

Становішча ў першай пяцёрцы: "Шахцёр" - 43 ачкі (розніца мячоў - 28-7), "Дынама" (Мінск) - 40 (26-9), БАТЭ - 39 (28-8), "Нёман" - 32 (24-16), "Віцебск" - 31 (21-16).

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ) і Антон Сарока ("Дынама", Мінск), якія забілі па 9 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

18 жніўня

"Гомель" - "Іслач", "Нафтан" - "Днепр".

19 жніўня

"Тарпеда-БелАЗ" - "Віцебск", "Гарадзея" - "Слуцк".

20 жніўня

"Нёман" - "Дынама" (Мінск), БАТЭ - "Крумкачы", "Дынама" (Брэст) - "Шахцёр", "Мінск" - "Славія".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі