Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2018, 09:54

Саханенка: падтрымку з Беларусі ў Пхёнчхане адчувала кожную мінуту

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэмпіёнка Паралімпіяды ў Пхёнчхане Святлана Саханенка ў час спаборніцтваў кожную мінуту адчувала падтрымку з Беларусі. Аб гэтым яна расказала журналістам у Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля вяртання з галоўных стартаў чатырохгоддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Рэспубліцы Карэя беларуска выйграла ў лыжных гонках сярод атлетаў са слабым зрокам на 15 км вольным стылем, у спрынце на 1,5 км і ў гонцы на 7,5 км класічным стылем. Адна бронзавая ўзнагарода ў Святланы ў біятлоне - у спрынце на 6 км.

"Кожны медаль Гульняў цяжкі па вазе і даўся ў вельмі няпростай, упартай барацьбе. Без падтрымкі, якую нам аказвалі тут у Беларусі, заваяваць гэтыя ўзнагароды было б больш складана. Я не чакала, што столькі людзей за нас перажываюць, гэту падтрымку мы адчувалі ў Пхёнчхане кожную мінуту", - сказала Святлана Саханека. Акрамя зімовых Паралімпійскіх гульняў у планах у спартсменкі падрыхтоўка да летніх стартаў.

Святлана Саханенка заваявала для беларускай каманды тры з чатырох залатых медалёў на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Усяго на рахунку беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя 12 узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі