Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 11:03

Румас пракаменціраваў сітуацыю вакол ФК "Крумкачы"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Сяргей Румас пракаменціраваў 14 сакавіка журналістам сітуацыю вакол клуба "Крумкачы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка федэрацыі, пытанне аб удзеле гэтай каманды ў чэмпіянаце Беларусі не было ўключана ў парадак дня канферэнцыі з-за звароту клуба "Крумкачы" ў футбольны арбітраж. Згодна са статутам федэрацыі, калі ёсць зварот у гэты судовы орган, адпаведна ніякіх іншых рашэнняў прымацца не можа.

Сяргей Румас адзначыў, што федэрацыя часта ідзе на ўступкі камандам, і гэты працэс неабходна ўпарадкаваць. "Федэрацыя пачала рабіць вельмі шмат уступак, выключэнняў, якія ўспрымаюцца клубамі як данасць. Аднак за час, які ўзначальваю федэрацыю футбола, не было выпадку, каб клуб не здаў дакументы на ліцэнзаванне. Больш таго, мы пайшлі насустрач "Крумкачам" і ўстанавілі іншы тэрмін прадстаўлення дакументаў, але зноў ніякіх папер мы не атрымалі. Кіраўніцтва каманды паставіла ўмову: прыміце заяву на ўдзел, тады будзем вырашаць нашы пытанні. Аднак $400 тыс. даўгоў - гэта вельмі вялікая сума для клуба, які не мае ясных перспектыў, як ён будзе працаваць у 2018 годзе", - сказаў старшыня асацыяцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі