Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ролер-марафон збярэ ў Мінску больш як 300 удзельнікаў

Спорт 07.09.2018 | 11:35
Фота з архіва
Фота з архіва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролер-марафон збярэ ў Мінску больш як 300 удзельнікаў. Старт адбудзецца ў час маштабнага фізкультурна-спартыўнага свята 8 верасня ў Мінску каля Палаца спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары спаборніцтваў.

У забегу для прафесіянальных атлетаў выступяць лепшыя ў гэтым відзе беларускія спартсмены, а таксама прадстаўнікі Расіі, Украіны, Францыі і Нідэрландаў. Адзін з лідараў нацыянальнай зборнай Беларусі па канькабежным спорце Марына Зуева, у якой сур'ёзны вопыт выступленняў у спаборніцтвах на роліках, сказала, што мае намер спаборнічаць за самыя высокія месцы. "Нацыянальная каманда выйдзе на старт у поўным складзе. У нас цяпер ідзе насычаная падрыхтоўка да зімовага сезона, і ў суботу пастараемся паказаць, на што здольны. Тым больш для мяне бег на роліках - гэта змена абстаноўкі ў руцінным трэніровачным працэсе. Планую выйсці на самую доўгую дыстанцыю - 32 км - крыху ўсечаны варыянт сапраўднага марафону на роліках (42 км) - аднак упэўнена, будзе вельмі цікава. Чакаецца ўпартая барацьба на дыстанцыі, гледачы ўсё змогуць убачыць самі", - падкрэсліла Марына Зуева.

Яна таксама адзначыла ўзрастаючую папулярнасць ролер-спорту ў свеце. "Гэтым відам актыўна займаюцца не толькі ў краінах, дзе традыцыйна моцны канькабежны спорт, але і ў паўднёвых краінах. Вельмі шмат моцных спартсменак з Калумбіі, кітайскага Тайваня. У свеце праводзяцца спаборніцтвы высокага ўзроўню, у тым ліку чэмпіянаты свету. Некалькі гаоў таму вырашыла выступіць, паколькі арганізм у мяне дастаткова вынослівы, трэнеры параілі паспрабаваць. Атрымалася нядрэнна, калі не памыляюся, другі або трэці марафон я выйграла. У Мінску таксама пастараюся парадаваць гледачоў, тым больш пакрыццё па праспекце Пераможцаў, дзе адбудзецца старт, прыдатны для ролікаў", - сказала спартсменка.

Маштабнае фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада, адбудзецца каля Палаца спорту ў Мінску 8 верасня. Гасцей чакаюць спаборніцтвы па сілавым экстрыме, стрытболе, гіравым спорце, майстар-класы па валейболе, адзінаборствах, шахматах і інш. Будуць арганізаваны выстаўка трэнажораў і веласіпедаў, паказальныя выступленні РЦАП па парусным спорце, стрытваркаўце. Цэнтральнай падзеяй стане заезд на ролікавых каньках і лыжаролерах. У мерапрыемствах прымуць удзел вядомыя беларускія спартсмены. Тытулаваныя атлеты правядуць аўтограф-сесіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.