Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2016, 12:28

Расійскія хакеісты згуляюць у паўфінале Кубка свету з канадцамі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія хакеісты згуляюць у паўфінале Кубка свету з канадцамі. На папярэднім этапе падапечныя Алега Знарка занялі другое месца ў групе В, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы першай стадыі расіяне былі мацнейшыя за фінскіх хакеістаў - 3:0. Галамі ў праведзенай сустрэчы вызначыліся Уладзімір Тарасенка, Іван Цялегін і Яўген Малкін.

Не выйшлі ў паўфінал розыгрышу ганаровага трафея хакеісты каманд ЗША, Паўночнай Амерыкі, Фінляндыі і Чэхіі.

Паўфіналы Кубка свету, які праводзіцца трэці раз у гісторыі пры актыўным удзеле НХЛ, адбудуцца ў бліжэйшыя два дні. У ноч з 24 на 25 верасня на пляцоўку спартыўнага комплексу "Эйр Канада-цэнтр" выйдуць расіяне і гаспадары турніру, а 25 верасня сустрэнуцца зборныя Еўропы і Швецыі.

Фінальная серыя Кубка свету да дзвюх перамог пачнецца 28 верасня, другая гульня адбудзецца 30 верасня, трэцяя, калі спатрэбіцца, пройдзе ў Таронта 2 кастрычніка.

Кожная з 8 каманд атрымае па $500 тыс. за ўдзел у Кубку свету. Пераможца турніру стане ўладальнікам $1 млн, фіналіст - $500 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі