Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2018, 15:35

Расійскія хакеісты выйшлі ў паўфінал Алімпіяды ў Пхёнчхане

21 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Расійскія хакеісты выйшлі ў паўфінал Алімпіяды ў Пхёнчхане, абыграўшы ў 1/4 фіналу зборную Нарвегіі з лікам 6:1 (3:0, 2:1, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ужо ў першым перыядзе расіяне закінулі тры шайбы. У выніку нарвежцы замянілі былога варатара мінскага "Дынама" Ларса Хаўгена на Хенрыка Хаўкеланда.

Аўтарамі галоў у складзе каманды Алега Знарка сталі Міхаіл Грыгарэнка (9), Мікіта Гусеў (14), Вячаслаў Войнаў (20), Сяргей Калінін (29, у большасці), Мікіта Несцераў (34), Іван Цялегін (54).

У паўфінале алімпійскага хакейнага турніру алімпійская каманда атлетаў з Расіі згуляе з Чэхіяй. Яшчэ два паўфіналісты вызначацца сёння ў процістаянні Швецыі - Германіі і Канады - Фінляндыі. Матчы 1/2 фіналу ў Пхёнчхане адбудуцца 23 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі