Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2018, 12:44

Расійская фігурыстка Аліна Загітава заваявала золата ў Пхёнчхане

23 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Расійская фігурыстка Аліна Загітава заваявала залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля кароткай праграмы яна займала першае месца. У адвольным выступленні Аліна Загітава атрымала ад суддзяў 239,57 бала. Другое месца заняла расіянка Яўгенія Мядзведзева - 238,26 бала. Трэцяе месца ў канадкі Кэйтлін Османд - 231,02 бала.

У гісторыі расійскай школы фігурнага катання гэта другі залаты медаль у жанчын. У 2014 годзе на верхнюю прыступку п'едэстала гонару паднялася Адэліна Сотнікава. З іншых прадстаўнікоў постсавецкай прасторы залатую ўзнагароду ў жаночым адзіночным катанні ў 1994 годзе ў Лілехамеры заваявала ўкраінка Аксана Баюл.

На рахунку каманды алімпійскіх атлетаў з Расіі на зімовых Гульнях у Пхёнчхане стала 14 медалёў: адзін залаты, пяць сярэбраных і восем бронзавых узнагарод.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане завершацца 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі