Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2019, 18:15

Расійская біятланістка Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсменка з Удмуртыі Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.

Сабітава, якой споўнілася 22 гады, не ўваходзіла ў склад нацыянальнай каманды Расіі і не прадстаўляла краіну на міжнародных стартах. На чэмпіянаце Расіі бягучага года спартсменка стала 44-й у спрынце. Паведамляецца, што Саюз біятланістаў Расіі (СБР) ужо адобрыў яе пераход у беларускую зборную.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі