Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2018, 12:55

Расіяне згуляюць са славенцамі на хакейным турніры АГ-2018, амерыканцы адолелі славакаў

16 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На хакейным турніры Алімпіяды ў Пхёнчхане сёння праходзяць матчы другога гульнявога дня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім туры спаборніцтваў каманд папярэдняй групы В амерыканцы з вялікай цяжкасцю адолелі каманду Славакіі - 2:1 (1:1, 0:0, 1:0). У сярэдзіне першага перыяду каманды абмяняліся галамі - спачатку Раян Даната вывеў ЗША наперад, але тут жа Андрэй Кудрна аднавіў раўнавагу ў ліку. У другой дваццацімінутцы закінутых шайбаў не было, а ў самым пачатку трэцяга перыяду славакі засталіся ў меншасці і Раян Даната аформіў галявы дубль, устанавіўшы канчатковы лік.

У першым туры амерыканскія хакеісты сенсацыйна ўступілі камандзе Славеніі з лікам 2:3 (у авертайме). Яшчэ адзін няўдачнік стартавага тура каманда Расіі, якая ўступіла славацкім хакеістам (2:3), сёння згуляе са славенцамі.

Два паядынкі адбудуцца ў групе С: Фінляндыя - Нарвегія, Швецыя - Германія. У першы гульнявы дзень фіны ўпэўнена перайгралі нямецкіх хакеістаў з лікам 5:2, шведы былі мацнейшымі за нарвежцаў - 4:0.

Напярэдадні ў квартэце А канадцы разграмілі швейцарцаў - 5:1, чэхі адолелі каманду Рэспублікі Карэя з лікам 2:1.

Пасля завяршэння групавога этапу пераможцы трох квартэтаў і лепшая з другіх каманд выйдуць у чвэрцьфінал, а астатнія каманды 20 лютага згуляюць у плэй-оф за пападанне ў васьмерку суіскальнікаў узнагарод. Матчы чвэрцьфінальнай стадыі адбудуцца 21 лютага, паўфіналы - 23 лютага. Няўдачнікі паўфінальных сустрэч 24 лютага разыграюць алімпійскую бронзу, а пераможцы 25 лютага згуляюць у матчы за чэмпіенскі тытул.

На сочынскай Алімпіядзе-2014 уладальнікамі залатых медалёў сталі канадцы, якія перайгралі ў фінале шведаў - 3:0, у гульні за бронзу каманда Фінляндыі з лікам 5:0 разграміла амерыканцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі