Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2018, 13:58

Расія з 1 красавіка можа пазбавіцца права праводзіць міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія з 1 красавіка можа пазбавіцца магчымасці прэтэндаваць на правядзенне міжнародных спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі краіны, калі Расійскае антыдопінгавае агенцтва не будзе да гэтага часу адноўлена ў правах. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Мэгі Дзюранд.

"Згодна са змяненнямі артыкула 20.3.11 кодэкса, зацверджанымі саветам заснавальнікаў WADA ў лістападзе 2017 года, якія павінны ўступіць у сілу 1 красавіка 2018 года, міжнародныя федэрацыі абавязваюцца прымаць заяўкі на правядзенне чэмпіянатаў свету і іншых міжнародных спартыўных падзей толькі ад тых краін, чый урад ратыфікаваў, прыняў, адобрыў або далучыўся да канвенцыі ЮНЕСКА і ў якіх нацыянальны алімпійскі камітэт і нацыянальная антыдопінгавая арганізацыя адпавядаюць кодэксу WADA", - паведаміла Мэгі Дзюранд.

У лістападзе 2015 года Расійскае антыдопінгавае агенцтва было прызнана неадпаведным патрабаванням WADA. У пачатку лютага 2018 года кіраўнік WADA Крэйг Рыдзі заявіў, што спадзяецца на аднаўленне расійскага WADA ў правах праз некалькі месяцаў пасля заканчэння Алімпіяды ў Пхёнчхане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі