Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2017, 12:59

Рашэнне Еўрапейскай федэрацыі таэквандо аб пераносе чэмпіянатаў Еўропы выклікае неўразуменне - Мінспорт

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Еўрапейскай федэрацыі таэквандо аб пераносе чэмпіянатаў Еўропы выклікае неўразуменне. Аб гэтым сказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко.

На афіцыйным сайце ЕФТ 12 верасня было размешчана паведамленне аб пераносе чэмпіянатаў Еўропы па таэквандо і паратаэквандо з Беларусі ў іншую краіну. Прычынай, згодна з афіцыйным паведамленнем, сталі непрадбачаныя абставіны", дэталі якіх не раскрываліся. Паводле папярэдняй інфармацыі, матывам паслужыла рашэнне не ўключаць таэквандо ў праграму другіх Еўрагульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску.

Як адзначыў Аляксандр Шамко, такія дзеянні беларускім бокам успрымаюцца з неўразуменнем. "Рашэнне аб тым, якія віды спорту будуць прадстаўлены ў чэрвені 2019-га ў Мінску, не прымалася беларускім бокам у аднабаковым парадку. Вяліся грунтоўныя перагаворы з Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, з міжнароднымі і еўрапейскімі федэрацыямі па відах спорту. Здавалася, дасягнулі поўнага ўзаемаразумення па ўсіх відах спорту. Рашэнне ЕФТ аб пераносе чэмпіянатаў, якія павінны былі прайсці ўжо 26-29 кастрычніка ў палацы спорту "Уручча", выклікае неўразуменне ў беларускага боку. Тым не менш, мы адкрыты для прадаўжэння канструктыўнага дыялогу і гатовы абмяркоўваць магчымасць правядзення міжнародных спаборніцтваў па таэквандо і паратаэквандо ў будучым. Рашэнне асобных чыноўнікаў у еўрапейскай спартыўнай структуры не павінна паўплываць на развіццё гэтага віду спорту на ўсім Еўрапейскім кантыненце. У сваю чаргу беларускі бок накіруе афіцыйнае пісьмо кіраўніцтву Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з мэтай звярнуць увагу на дзеянні Еўрапейскай федэрацыі таэквандо", - расказаў Аляксандр Шамко.

Кіраўнік спартыўнай галіны адзначыў поўную гатоўнасць беларускага боку да правядзення чэмпіянатаў Еўропы па таэквандо і паратаэквандо па ўсіх міжнародных стандартах. "Раней прадстаўнікі Еўрапейскай федэрацыі таэквандо, у час візіту ў Мінск, на перагаворах з кіраўніцтвам Мінспорту, НАК Беларусі і нацыянальнай федэрацыяй з задавальненнем выказваліся аб умовах, у якіх пройдуць два турніры. У Мінску, паводле іх ацэнкі, ёсць усё неабходнае для якаснага правядзення чэмпіянатаў Еўропы. Турніры павінны былі несці і пэўную сацыяльную накіраванасць, паколькі адначасова балельшчыкі змаглі б убачыць як вядучых еўрапейскіх атлетаў, так і прадстаўнікоў паратаэквандо. Кіраўніцтва Еўрапейскай федэрацыі таэквандо выказвала нават удзячнасць за тое, што Беларусь зможа прыняць адначасова два вялікія спаборніцтвы. На гэтым фоне выклікае здзіўленне і неўразуменне той дакумент, які паступіў у Беларускую федэрацыю таэквандо", - падкрэсліў міністр спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі