Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт IAAF прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця стадыёна "Дынама"

Спорт 12.06.2018 | 19:54

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) Себасцьян Коэ прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця мінскага стадыёна "Дынама" 21 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Маляўнічае шоу адбудзецца за год да пачатку II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

Пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Жарко сёння на арэне стадыёна прайшла нарада, прысвечаная завяршэнню рэканструкцыі спартыўнага аб'екта. Удзел у ёй прынялі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр культуры Юрый Бондар, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, дырэктар стадыёна "Дынама" Васіль Аляксеенка.

Віцэ-прэм'ер заслухаў справаздачы службовых асоб аб ходзе работ, а таксама прапановы аб цырымоніі ўрачыстага адкрыцця стадыёна. Кіраўнік рэжысёрска-пастановачнай групы Аляксей Задкоў расказаў аб канцэпцыі цырымоніі адкрыцця. Арганізатары не сталі раскрываць усіх падрабязнасцей шоу 21 чэрвеня, адзначыўшы толькі, што гэта будзе яркае свята, у час якога гледачы змогуць пераканацца ў пэўных магчымасцях універсальнай спартыўнай арэны.

Плануецца, што першымі на бегавую дарожку стадыёна выйдуць юныя лёгкаатлеты - навучэнцы спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з усіх абласцей і Мінска. Старт эстафеце 4x100 метраў сярод прадстаўнікоў ДЮСШ дадуць прэзідэнт IAAF Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Юлія Несцярэнка.

Гледачы стануць таксама сведкамі незвычайнага матчу з удзелам лепшых футбалістаў краіны. На цырымоніі адкрыцця адбудзецца і парад удзельнікаў матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы паміж зборнымі камандамі Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскага рэгіёна, якая пройдзе на "Дынама" 22 чэрвеня.

Завершыцца цырымонія адкрыцця стадыёна "Дынама" святочным феерверкам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аршанскі раён Аршанскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр - горад Орша з насельніцтвам 115 тыс. чалавек.