Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2018, 14:58

Прадстаўлены афіцыйны мяч плэй-оф чэмпіянату свету па футболе

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія Adidas і Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) паказалі афіцыйны мяч плэй-оф ЧС-2018 па футболе, ён атрымаў назву Telstar Mechta. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ФІФА.

Telstar Mechta дызайнам падобны на Telstar 18, якім каманды гуляюць на групавым этапе турніру. Адрознівацца мяч плэй-оф будзе расфарбоўкай - палоскі на белай аснове будуць выкананы ў чырвоным, чорным, шэрым і аранжавым колерах. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе ФІФА, назва Mechta была выбрана невыпадкова, яна ўвасабляе дадатковую матывацыю і набліжэнне да жаданай мэты ў час гульняў плэй-оф.

Распрацоўшчыкі стварылі новы каркас для Telstar Mechta, што ўзяў усё лепшае ад афіцыйнага мяча ЧС-2014 у Бразіліі, а таксама пэўныя новаўвядзенні, якія паляпшаюць яго характарыстыкі. Мяч прайшоў шэраг тэстаў з удзелам лепшых футбалістаў свету.

Telstar Mechta, як і Telstar 18, аснашчаны ўбудаваным чыпам NFC, які дае магчымасць узаемадзейнічаць з мячом пры дапамозе смартфона, адкрываючы карыстальніку доступ да эксклюзіўнага кантэнту. Дзякуючы гэтай тэхналогіі карыстальнікі змогуць удзельнічаць у конкурсах у рамках ЧС-2018 па футболе.

Гульні плэй-оф ЧС-2018 пачнуцца 30 чэрвеня. Сусветнае першынство завершыцца 15 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі