Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 чэрвеня 2017, 17:28

Праблемы беларускага спорту і шляхі іх вырашэння абмяркуюць эксперты ў прэс-цэнтры БЕЛТА

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Круглы стол на тэму "Беларускі спорт: як дабіцца высокіх рэзультатаў на міжнародных стартах і выхаваць новых зорак" адбудзецца 20 чэрвеня ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК, абазначыў ключавыя напрамкі ўдасканалення спартыўнай галіны з мэтай кардынальнага паляпшэння рэзультатаў беларускіх атлетаў у спорце вышэйшых дасягненняў і ўмацавання пазіцый Беларусі на сусветнай спартыўнай арэне.

Што неабходна змяніць у сістэме падрыхтоўкі маладых спартсменаў і трэнерскіх кадраў? Якім перспектыўным відам спорту неабходна першачарговая падтрымка? Як узмацніць ролю рэгіёнаў у падрыхтоўцы атлетаў і ўдасканаліць арганізацыю трэніровачнага працэсу нацыянальных каманд? Да абмеркавання гэтых пытанняў запрошаны першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Сяргей Рэпкін, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі і намеснік старшыні Беларускай федэрацыі плавання Наталля Шаламіцкая.

Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны на сайце БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі