Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2016, 09:19

Плывец Ігар Бокій стаў двухразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Ігар Бокій стаў двухразовым чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус атрымаў перамогу ў вырашальным заплыве ў катэгорыі S13 на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем. Рэзультат Ігара Бокія - 2 мін 4,02 сек, што з'яўляецца новым паралімпійскім рэкордам. Другое месца заняў украінец Яраслаў Дзенісенка - 2 мін 08,76 сек. Бронзавым прызёрам на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем стаў таксама прадстаўнік Украіны Даніла Чуфараў - 2 мін 11,12 сек.

Фота Спартыўная панарама - БЕЛТА

У першы дзень Паралімпіяды ў Рыа Ігар Бокій атрымаў перамогу на дыстанцыі 100 батэрфляем. У скарбонцы бабруйчаніна цяпер сем узнагарод вышэйшай пробы. У 2012 годзе ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну сярэбраную ўзнагароду, У Рыа-дэ-Жанэйра ён ужо двойчы ўзнімаўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару.

Фота Спартыўная панарама - БЕЛТА

У актыве паралімпійскай зборнай Беларусі ў Рыа ўжо тры ўзнагароды: два золата Ігара Бокія ў плаванні і бронзавы медаль Аляксандра Трыпуця ў кіданні кап'я.

Паралімпійскія гульні ў Бразіліі прадоўжацца да 18 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі