Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2017, 14:32

Пляжныя футбалісты барысаўскага БАТЭ сёмы раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам 10-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе стаў барысаўскі БАТЭ, абыграўшы ў фінале "Віцебскаблспорт". Гэта сёмы запар чэмпіёнскі тытул барысаўчан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паядынак залатой серыі, што праходзіла ў Слоніме, атрымаўся на рэдкасць напружаным. Лік адкрылі віцябчане, затым лідзіравалі барысаўчане, на апошняй мінуце гульні лік быў роўны - 3:3, і літаральна перад самай фінальнай сірэнай Алег Славуцін прынёс перамогу "Віцебскаблспорту" - 4:3. У другой сустрэчы сапернікі таксама не збіраліся ўступаць адзін аднаму, але спартсмены БАТЭ змаглі зраўнаваць рэзультат у серыі, адолеўшы сапернікаў з лікам 3:2. Трэці, вырашальны матч прайшоў з перавагай "пляжнікаў" БАТЭ, якія атрымалі буйную перамогу - 6:1.

Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі футбалісты "Гроднааблспорту", якія двойчы перайгралі ў серыі за 3-е месца апанентаў з брэсцкага клуба "Лагуна-Кікерс" - 2:1 і 5:4.

Лепшым іграком юбілейнага чэмпіянату краіны прызнаны ўкраінскі легіянер віцябчан Анатоль Рабко, які таксама выйграў бамбардзірскую гонку, забіў 30 мячоў. Лепшым сярод галкіпераў стаў варатар БАТЭ Юрый Чаркасаў.

Цяпер нацыянальная зборная Беларусі пачне падрыхтоўку да свайго стартавага этапу Еўралігі (аналаг чэмпіянату Еўропы). У Маскве беларусам трэба будзе згуляць супраць зборных Швейцарыі (28 ліпеня), Расіі (29 ліпеня) і Грэцыі (30 ліпеня). Затым беларуская дружына выступіць на этапе ў венгерскім Шыафаку, дзе сапернікамі будуць майстры пляжнага футбола з Польшчы (11 жніўня), Азербайджана (12 жніўня) і Партугаліі (13 жніўня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі