Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2017, 15:13

Пяць беларускіх тэнісістаў выступяць у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кортах "Флашынг Медоўз" у Нью-Ёрку сёння стартуе кваліфікацыйны раўнд адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У асноўную сетку апошняга ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" паспрабуюць прабіцца 5 прадстаўнікоў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе Арына Сабаленка (110-ы нумар рэйтынгу WTA) у першым адборачным раўндзе будзе сапернічаць з італьянкай Камілай Разатэла (243). Вера Лапко (188) сустрэнецца з чылійскай тэнісісткай Даніэлай Сегель (229). У асноўнай сетцы US Open выступіць Аляксандра Сасновіч (88), а Вікторыя Азаранка не зможа прыняць удзел у гэтым турніры па сямейных абставінах, аб чым ужо аб'яўлена афіцыйна.

На старце кваліфікацыйных спаборніцтваў мужчын усім беларусам выпала згуляць з прадстаўнікамі Аргенціны: Уладзімір Ігнацік (166) сустрэнецца з Максіма Гансалесам (190), апанентам Ягора Герасімава (123) будзе Федэрыка Корыя (233), Ілья Івашка (205) будзе сапернічаць з Факунда Багнісам (109).

Каб прабіцца ў асноўную сетку (па 128 удзельнікаў у жанчын і мужчын), тэнісістам трэба пераадолець 3 кваліфікацыйныя кругі. Матчы асноўнай сеткі адкрытага чэмпіянату ЗША пачнуцца 28 жніўня, завершыцца турнір 10 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі