Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лістапада 2019, 11:28

Піцерскі "Зеніт" уступіў "Лейпцыгу" ў Лізе чэмпіёнаў, "Барусія" і "Чэлсі" выратавалі безнадзейныя матчы

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Зеніта" прайгралі нямецкаму "Лейпцыгу" на старце другога круга групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая палова сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу прайшла з перавагай гасцей і перад самым перапынкам на 5-й кампенсаванай мінуце яны выйшлі наперад пасля ўдару Дыега Дэме. У другім тайме карціна гульні не змянілася: госці поўнасцю кантралявалі ход матчу і на 63-й мінуце Марсэль Забітцэр устанавіў канчатковы рэзультат - 2:0. У папярэднім туры спаборніцтваў у групе G чэмпіёны Расіі прайгралі "Лейпцыгу" на яго полі з лікам 1:2. У другім матчы 4-га тура французскі "Ліён" перамог у сябе дома партугальскую "Бенфіку" з Лісабона - 3:1. Турнірнае становішча пасля 4-х тураў: "Лейпцыг" - 9 ачкоў, "Ліён" - 7, "Зеніт" - 4, "Бенфіка" - 3.

Лідар групы F іспанская "Барселона" прымала на сваёй арэне чэшскую "Славію" і, маючы вялікую перавагу на працягу ўсёй гульні, не змагла распячатаць вароты гасцей - нічыя 0:0. На фінішы першага круга "Барса" выйграла ў Празе з рэзультатам 2:1. Нямецкая "Барусія" ў Дортмундзе пасля першага тайма ўступала міланскаму "Інтэру" 0:2, але змагла вырваць валявую перамогу - 3:2. У Італіі "Мілан" перамог "чмялёў" з лікам 0:2. Турнірнае становішча: "Барселона" - 8, "Барусія" - 7, "Інтэр" - 4, "Славія" - 2.

У квартэце Е дзеючы пераможца чэмпіёнскай Лігі англійскі "Ліверпуль" на сваім полі не без цяжкасці перайграў бельгійскі "Генк" з рэзультатам 2:1. Два тыдні таму ў Бельгіі ліверпульская дружына выйграла з лікам 4:1. Італьянскі "Напалі" ў сябе дома не змог адолець аўстрыйскі "Зальцбург" - нічыя 1:1. У Аўстрыі неапалітанцы перамаглі з рэзультатам 3:2. Турнірнае становішча: "Ліверпуль" - 9, "Напалі" - 8, "Зальцбург" - 4, "Генк" - 1.

У групе Н галандскі "Аякс" у гасцявым паядынку з лонданскім "Чэлсі" на 55-й мінуце вёў 4:1, але не змог утрымаць перавагу і задаволіўся толькі нічыёй - 4:4. У Амстэрдаме англійскі клуб выйграў з лікам 1:0. Іспанская "Валенсія" разграміла ў сябе дома французскі "Ліль" (Францыя) - 4:1. У іх першай сустрэчы была зафіксавана нічыя - 1:1. Становішча каманд: "Аякс" - 7, "Чэлсі" - 7, "Валенсія" - 7, "Ліль" - 1.

У астатніх групах матчы 4-га тура пройдуць сёння вечарам:

А - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Бруге" (Бельгія), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя). Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: "Пары Сен-Жэрмен" - 9, "Рэал" - 4, "Бруге" - 2, "Галатасарай" - 1.

В - "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя), "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія) - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія). Турнірнае становішча: "Баварыя" - 9, "Тотэнхэм" - 4, "Црвена Зорка" - 3, "Алімпіякос" - 1.

С - "Дынама" (Загрэб, Харватыя) - "Шахцёр" (Данецк, Украіна), "Аталанта" (Бергама, Італія) - "Манчэстэр Сіці" (Англія). Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 9, "Шахцёр" - 4, "Дынама" - 4, "Аталанта" - 0.

D - "Лакаматыў" (Масква, Расія) - "Ювентус" (Турын, Італія), "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія). Турнірнае становішча: "Атлетыка" - 7, "Ювентус" - 7, "Лакаматыў" - 3, "Баер" - 0.

Таксама сёння адбудзецца адзін матч Лігі Еўропы. У групе F партугальскі "Гімарайнш" прыме на сваім полі лонданскі "Арсенал". У іх першай сустрэчы ў брытанскай сталіцы "кананіры" выйгралі з лікам 3:2. Другі паядынак у гэтым квартэце адбудзецца 7 лістапада - бельгійскі "Стандард" у Льежы згуляе з нямецкім "Айнтрахтам" з Франкфурта, якому ўступіў з лікам 1:2 на выездзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі