Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2017, 11:46

Піцерскі СКА атрымаў трэцюю перамогу над "Лакаматывам" у плэй-оф КХЛ і знаходзіцца за крок ад фіналу

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Піцерскі СКА атрымаў трэцюю перамогу запар над "Лакаматывам" з лікам 2:1 у авертайме ў плэй-оф КХЛ Заходняй канферэнцыі і знаходзіцца за крок ад фіналу ў барацьбе за Кубак Гагарына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля дзвюх перамог армейцаў у Санкт-Пецярбургу (5:4 у авертайме, 4:1) каманды переахалі ў Яраслаўль, дзе чыгуначнікі пастараліся перахапіць ініцыятыву. У першым перыядзе на 18-й мінуце форвард "Лакаматыва" Павел Краскоўскі адкрыў лік - 1:0. Доўгі час яраслаўцы паспяхова стрымлівалі нападзенне СКА. Госці толькі дзякуючы правакацыям і сутычкам у другім перыядзе (у выніку адной са сварак пакаранне атрымалі адразу па шэсць хакеістаў у камандах) змаглі змяніць няўдалы ход поядынку. Мікіта Гусеў рэалізаваў большасць у складзе СКА на 52-й мінуце матчу, а канчатковы рахунак устанавіў у авертайме Аляксандр Барабанаў.

СКА вядзе ў серыі да чатырох перамог 3:0. Чацвёрты матч адбудзецца таксама ў Яраслаўлі 29 сакавіка. "Лакаматыў" на старце плэй-оф бягучага сезона быў мацнейшы за мінскае "Дынама", адолеўшы "зуброў" у пяці матчах - 4:1.

Ва Усходняй канферэнцыі блізкі да выхаду ў фінал дзеючы ўладальнік Кубка Гагарына магнітагорскі "Металург", які двойчы перамог "Ак Барс". Матч паміж гэтымі камандамі адбудзецца сёння ў Казані ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі