Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2018, 10:38

Пілоты "МАЗ-СПОРТаўта" пазмагаюцца за прызавыя месцы "Дакара-2019"

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілоты "МАЗ-СПОРТаўта" пазмагаюцца за прызавыя месцы "Дакара-2019". Аб гэтым расказаў кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч пасля вяртання з пераможнага ралі ў Туркменістане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Вязовіча, каманда будзе імкнуцца паўтарыць поспех, калі адзін з МАЗаў заняў другое месца. "Гэта нашы мэты. Тут важны і поспех, і падтрымка балельшчыкаў, і намаганні завадчан, якія павінны пасля гонкі ў Каракумах прывесці тэхніку ў парадак", - дадаў гоншчык.

З Туркменістана каманда прывезла першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі. На ралі-рэйдзе Turkmen Desert Race МАЗ Сяргея Вязовіча прыйшоў першым, апярэдзіўшы ўсе экіпажы "КАМАЗ-майстра" - самай тытулаванай аўтамабільнай каманды ў свеце.

"З першага дня гонкі ў Туркменістане мы выбралі агрэсіўную тактыку. Апошнія два этапы пайшлі ў заключную атаку, адыгралі час і ўпэўнена завяршылі гонку. Пры гэтым не толькі перамаглі ў класе грузавікоў, але і ўвайшлі ў першую тройку ўсіх экіпажаў, у тым ліку легкавых аўтамабіляў", - адзначыў Сяргей Вязовіч.

Наступным буйным стартам каманды "МАЗ-СПОРТаўта" стане самы вядомы ралі-рэйд "Дакар-2019", які пройдзе з 6 па 17 студзеня 2019 года ў Перу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі