Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2017, 12:53

Пераможца рэгулярнага чэмпіянату КХЛ ЦСКА завяршыў барацьбу ў плэй-оф за Кубак Гагарына

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможца рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ЦСКА завяршыў барацьбу ў плэй-оф за Кубак Гагарына. Маскоўскія армейцы, колеры якіх абараняе нападаючы зборнай Беларусі Джэф Плат, уступілі яраслаўскаму "Лакаматыву" права згуляць у фінале Заходняй канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У шостым матчы серыі да чатырох перамог "Лакаматыў" быў мацнейшы за ЦСКА 3:1. Чыгуначнікі, якія на старце гульняў з выбываннем адолелі мінскае "Дынама", прадоўжаць барацьбу за Кубак Гагарына з піцерскім СКА. Першы паядынак двух клубаў адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу 23 сакавіка. На наступны дзень, 24 сакавіка, у фінале Усходняй канферэнцыі згуляюць першую гульню ў серыі да чатырох перамог уладальнік ганаровага трафея мінулага сезона магнітагорскі "Металург" і казахскі "Ак Барс".

З чатырох каманд, якія прадаўжаюць барацьбу за Кубак Гагарына, тры раней перамагалі ў плэй-оф КХЛ. Піцерскі СКА выйграваў у 2015-м, "Металург" (Магнітагорск) - у 2014 і 2016 гадах, казанскі "Ак Барс" - у сезонах-2008/2009 і 2009/2010.

Хакеісты мінскага "Дынама" ў рэгулярным чэмпіянаце занялі пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ і выйшлі ў плэй-оф, дзе ўступілі ў першым раўндзе яраслаўскаму "Лакаматыву".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі