Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 кастрычніка 2017, 11:20

Павел Няхайчык заменіць Сяргея Балановіча ў лістападаўскіх матчах футбольнай зборнай Беларусі

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад двума заключнымі матчамі сезона з Арменіяй і Грузіяй у складзе футбольнай зборнай Беларусі адбылося змяненне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Замест траўміраванага паўабаронцы пермскага "Амкара" Сяргея Балановіча галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка выклікаў хаўбэка брэсцкага "Дынама" Паўла Няхайчыка.

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі збяруцца ў Мінску 6 лістапада, а на наступны дзень возьмуць курс на поўдзень. Першы з двух спарынгаў беларусы правядуць 9 лістапада ў Ерэване супраць каманды Арменіі, а 13 лістапада ў Кутаісі сустрэнуцца са зборнай Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі