Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2018, 14:12

Паўабаронца Мікіта Корзун вярнуўся з кіеўскага ў мінскае "Дынама"

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі паўабаронца Мікіта Корзун вяртаецца ў склад футбалістаў мінскага "Дынама". Ён вярнуўся ў родную каманду з кіеўскага "Дынама" і да канца бягучага сезона будзе выступаць за мінчан на правах арэнды, паведамілі БЕЛТА прэс-службе ФК "Дынама-Мінск".

Мікіта Корзун, якому цяпер 23 гады, пераехаў у Кіеў у лютым 2016 года, але не змог замацавацца ў асноўным складзе каманды, якую трэніруе беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч. У складзе мінскіх дынамаўцаў Мікіта з 2012 па 2015 год згуляў 67 матчаў у розных турнірах. Двойчы, у сезонах 2014 і 2015 гадоў, ён станавіўся сярэбраным, а ў 2013 годзе - бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Як паведамлялася, напярэдаднb кантракты з мінскім "Дынама" падпісалі беларускі абаронца Аляксей Гаўрыловіч і яго грузінскі калега па амплуа Георгій Навалоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі