Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2018, 17:11

Паступілі ў продаж білеты на дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння паступілі ў продаж білетныя пакеты на дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў Лізе нацый УЕФА, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

З 1 жніўня па 8 верасня можна набыць пакет "Хет-трык", які дасць магчымасць наведаць усе тры сустрэчы на мінскім стадыёне "Дынама": Беларусь - Сан-Марына (8 верасня), Беларусь - Люксембург (12 кастрычніка), Беларусь - Малдова (15 кастрычніка). Білетны пакет "Дубль" на два кастрычніцкія паядынкі будзе ў продажы з 10 па 12 кастрычніка, прычым, купляючы білетныя пакеты, балельшчыкі сэканомяць да 25 працэнта ў параўнанні з коштам білетаў на асобны матч.

Цана на пакет "Хет-трык" складае ад Br4,5 да Br13,5, на пакет "Дубль" - ад Br4,5 да Br9 у залежнасці ад сектара стадыёна. Білеты на адзін матч будуць каштаваць ад Br2 да Br6. Продаж білетаў на гульню Беларусь - Сан-Марына пачнецца 16 жніўня. Білеты можна набыць на сайце kvitki.by або ў пунктах продажаў кампаніі па ўсёй Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі