Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2018, 10:52

Палац мастацкай гімнастыкі ў Мінску адкрыюць 6 сакавіка

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палац мастацкай гімнастыкі ў Мінску адкрыюць 6 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У адкрыцці Палаца мастацкай гімнастыкі на праспекце Пераможцаў плануюць прыняць удзел многія вядомыя атлеты, у тым ліку прэзідэнт Еўрапейскага саюза гімнастыкі Фарыд Гаібаў.

Рашэнне аб будаўніцтве комплексу было прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Актыўная фаза работ пачалася ў кастрычніку 2016 года, і праз паўтара года знакавы аб'ект гатовы. Комплекс для мастацкай гімнастыкі ўключае ў сябе дзве вялікія трэніровачныя залы, дзве залы для груп пачатковай падрыхтоўкі, чатыры залы харэаграфіі, зала аэробікі, а таксама басейн, дзве саўны, трэнажорная зала,салярый, кафэ, гасцінічны блок на 18 месцаў, кардыязону, кабінет фізіятэрапіі, масажны кабінет, працэдурныя памяшканні і пакоі адпачынку для спартсменак і трэнераў, адміністрацыйны блок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі