Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2017, 14:39

Новыя старшыні выбраны ў федэрацыях дзюдо і хакеі на траве

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя старшыні выбраны ў федэрацыях дзюдо і хакеі на траве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніком летніх хакеістаў стаў вядомы ў мінулым ігрок, выканаўчы дырэктар ХК "Мінск" Аляксандр Якіменка. Ранейшы старшыня Валерый Іваноў узначаліў наглядальны савет федэрацыі, яго намеснікамі сталі Уладзімір Карпяк і Дзмітрый Валейскі.

Асноўныя поспехі ў гэтым відзе спорту звязаны з жаночай зборнай па індорхакеі, якая займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, а на праведзеным у студзені 2016 года чэмпіянаце Еўропы ў мінскім Палацы спорту заняла трэцяе месца.

Новым старшынёй Беларускай федэрацыі дзюдо выбраны Павел Ясяноўскі, які з'яўляецца таксама спартыўным дырэктарам Еўрапейскага саюза дзюдо. Яго намеснікамі сталі трохразовы чэмпіён Еўропы Віталь Пясняк, прызёр чэмпіянату свету Сяргей Шундзікаў і юрыст Еўрапейскага саюза дзюдо Сяргей Буякевіч. Пасаду генеральнага сакратара федэрацыі заняў шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы Руслан Шарапаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі