Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 жніўня 2019, 19:55

Новаўвядзенні ў наведванні дзяржаўных спартзбудаванняў дадуць магчымасць выкарыстоўваць аб'екты больш эфектыўна - Мінспорту

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Указ нумар 295 аб бясплатным наведванні школьнікамі дзяржаўных спартыўных комплексаў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання такіх збудаванняў і ўключыць яшчэ больш дзяцей у заняткі фізічнай культурай. Аб гэтым расказаў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што дзеянне гэтага дакумента распаўсюджваецца толькі на ўстановы сістэмы Мінспорту і Мінадукацыі, якія ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў.

"Новыя ўмовы выкарыстання дзяржаўных спартыўных збудаванняў дадуць магчымасць выкарыстоўваць гэтыя аб'екты больш эфектыўна ўжо з 1 студзеня 2020 года, калі ўказ уступіць у сілу. Раней спартшколы, сярэднія агульнаадукацыйныя школы пры заключэнні пагаднення пакрывалі кошт камунальных паслуг. Са студзеня 2020 года з'явіцца магчымасць, пры наяўнасці вольнага часу і плошчаў у спарткомплексе дзяржаўнай формы ўласнасці, пры заключэнні адпаведнага дагавора паміж двума кіраўнікамі, напрыклад, звычайным школам праводзіць урокі фізкультуры", - расказаў Аляксандр Баравуля.

Ён адзначыў, што гэтых змяненняў асабліва чакаюць у рэгіёнах, дзе новыя ўмовы выкарыстання дадуць магчымасць спартыўным і сярэднеадукацыйным школам больш эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя спартаб'екты. "Вызваленыя сродкі, якія раней былі прадугледжаны на пакрыццё камунальных плацяжоў, спартшколы могуць выкарыстоўваць на набыццё інвентару і іншыя мэты ў адукацыйным і трэніровачным працэсах", - падкрэсліў намеснік міністра.

Указ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня. Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Згодна са змяненнямі, якія ўступяць у сілу з 1 студзеня 2020 года, спартыўныя аб'екты, што ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікі і выхаванцы спартыўных школ могуць наведваць на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі