Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Немец Эрык Фрэцэль перамог у першым відзе алімпійскай праграмы лыжных дваяборцаў

Спорт 14.02.2018 | 13:25
Эрык Фрэцэль. Фота МАК
Эрык Фрэцэль. Фота МАК

14 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане разыграны першы камплект узнагарод у лыжным дваябор'і (скачкі з нармальнага трампліна HS-109, лыжная гонка 10 км), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залатую ўзнагароду спаборніцтваў выйграў нямецкі спартсмен Эрык Фрэцэль, які абараніў тытул алімпійскага чэмпіёна, заваяваны на Гульнях-2014 у Сочы. У Пхёнчхане пасля скачкоў з трампліна ён займаў 5-е месца (121,7 ачка). У лыжнай гонцы прадстаўнік Германіі першынстваваў з рэзультатам 24 мін 51,4 сек. На 4,8 сек ад яго адстаў японец Акіта Ватабэ, які стаў сярэбраным прызёрам. Трэцяе месца заняў аўстрыец Лукас Клапфер (+18,1 сек).

Уладальнік лепшага рэзультату ў скачках з трампліна аўстрыец Франц-Ёзеф Рэрль (130,6 ачка) не змог захаваць сваю перавагу ў лыжнай гонцы па сістэме Гундэрсэна, пры тым што на яе старце меў перавагу 15 сек перад бліжэйшым праследавацелем. У выніку ў яго 13-е месца (+1 мін 38,1 сек).

На Гульнях-2018 у лыжным дваябор'і будуць разыграны яшчэ два камплекты ўзнагарод. Наступны від асабістай праграмы - першынство на вялікім трампліне і эстафета 4х5 км завершаць алімпійскі турнір дваяборцаў, дзе беларусы не прадстаўлены.

Лыжнае дваябор'е - адзіны від спорту на зімовых Алімпійскіх гульнях, у якім не разыгрываюцца медалі сярод жанчын.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Міжнародны форум "Мінскі дыялог" Экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог" пачала работу ў сакавіку 2015 года. Місія ініцыятывы - прадастаўляць адкрытую і геапалітычна нейтральную пляцоўку для даследаванняў і дыскусій у галіне міжнародных адносін і бяспекі ва Усходняй Еўропе.