Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2019, 11:23

"Нёман" разграміў жлобінскі "Металург", "Шахцёр" уступіў "Дынама-Маладзечна" ў экстралізе

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" разграмілі жлобінскі "Металург" у дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі - 6:1 (0:0, 4:1, 2:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая дваццацімінутка прайшла ў актыўным процістаянні дзвюх каманд і завяршылася без закінутых шайбаў. Пасля перапынку гаспадары лядовай пляцоўкі авалодалі перавагай і шматразова атакавалі вароты сапернікаў. Лік на 29-й хвіліне матчу адкрыў нападаючы "Нёмана" Сяргей Маляўка - 1:0. Праз 5 хвілін яго падтрымаў партнёр па камандзе форвард Арцём Кіслы - 2:0.

Абаронца "Металурга" Дзмітрый Заламай паспрабаваў выправіць сітуацыю праз 84 секунды з апошняй шайбы, узяўшы вароты апанентаў - 1:2. У канцы другога перыяду хакеіст гродзенцаў Арцём Кіслы аформіў дубль - 3:1. За паўхвіліны да перапынку жлобінскую абарону таксама абыграў форвард Аляксандр Маляўка - 1:4.

У трэцім перыядзе хакеісты "Нёмана" захавалі перавагу. На 56-й хвіліне матчу шайбу ў вароты "Металурга" закінуў нападаючы гродзенцаў Ціма Хільтунен - 5:1. Кропку ў процістаянні праз 26 секунд паставіў яго партнёр па камандзе Антон Грышанаў - 6:1.

Яшчэ ў адным матчы чэмпіянату Беларусі хакеісты салігорскага "Шахцёра" на дамашняй пляцоўцы ўступілі маладзечанскаму "Дынама" - 1:3 (1:0, 0:2, 0:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі