Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 кастрычніка 2019, 09:48

Названы асноўныя кандыдаты на пасады галоўных трэнераў зборных Беларусі па валейболе

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На трэнерскім савеце Беларускай федэрацыі валейбола, якая прыняла адстаўкі галоўных трэнераў мужчынскай і жаночай зборных краіны Віктара Бекшы і Пятра Хілько, былі названы кандыдатуры на вакантныя пасады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФВ.

Асноўным кандыдатам на тое, каб узначаліць жаночую зборную, з'яўляецца галоўны трэнер клуба расійскай суперлігі "Дынама-Метар" Дзяніс Мацвееў. 40-гадовы беларускі спецыяліст валодае гульнявым і трэнерскім вопытам, акрамя таго, у яго ёсць вялікае жаданне папрацаваць са зборнай, адзначылі ўдзельнікі трэнерскага савета.

Настаўнікам мужчынскай зборнай бачаць брытанца Джэйсана Халдэйна. Ураджэнец Канады ў якасці іграка ўдзельнічаў у Алімпіядзе-2012. Абараняў колеры шэрага еўрапейскіх клубаў. Выйграваў Лігу чэмпіёнаў (2001), Кубак ЕКВ (1999) і Суперкубак Еўропы. У якасці трэнера працаваў у азербайджанскім "Азероле" (2014-2015) і ўваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Канады (2017).

Каменціруючы верагоднае з'яўленне Халдэйна на чале зборнай Беларусі, старшыня БФВ Эдуард Венскі выказаў надзею, што загранічны спецыяліст прыўнясе ў гульню беларусаў штосьці новае, свежае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі