Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2017, 17:07

Настасся Пракапенка выйграла Кубак Беларусі па сучасным пяцібор'і

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настасся Пракапенка стала пераможцай жаночых спаборніцтваў адкрытага Кубка Беларусі па сучасным пяцібор'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў лідар беларускай зборнай Настасся Пракапенка пацвердзіла свой высокі клас, набраўшы ў суме 1351 ачко. Уладальніцай сярэбранага медаля кубкавага турніру стала прадстаўніца Магілёва Таццяна Халдоба (1341 бал), трэцяе месца заняла выхаванка гомельскай школы сучаснага пяцібор'я Вольга Сілкіна (1319). Перад пачаткам спаборніцтваў адкрытага Кубка Беларусі сваю ўзнагароду атрымаў гамяльчанін Міхаіл Куземкін, які другі год запар прызнаны лепшым трэнерам Беларусі па сучасным пяцібор'і.

Сёння адбудуцца рашаючыя спаборніцтвы ў мужчын. Акрамя беларускіх пяціборцаў, у іх прымуць удзел госці з Украіны Дзмітрый Кірпулянскі і Юрый Фядзечка. Кубкавы турнір майстроў сучаснага пяцібор'я праходзіць на пляцоўках Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы.

На гэтых жа аб'ектах з 17 па 24 чэрвеня пройдзе чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і. Да яго зборную Беларусі рыхтуе новы галоўны трэнер, вядомы польскі спецыяліст Вальдэмар Дарыуш дэ Макай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі