Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 11:04

Нападаючы зборнай Беларусі Андрэй Касціцын прадоўжыў кантракт з ХК "Сочы"

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы зборнай Беларусі Андрэй Касціцын прадоўжыў кантракт з хакейным клубам "Сочы", паведамляе афіцыйны сайт расійскага клуба.

Новае працоўнае пагадненне разлічана на адзін год. Андрэй Касціцын далучыўся да "Сочы" па ходу чэмпіянату, перайшоўшы з ніжагародскага "Тарпеда". У мінулым сезоне нападаючы быў адным з лідараў каманды, закінуўшы 20 шайбаў і аддаўшы 19 рэзультатыўных перадач у 49 матчах чэмпіянату КХЛ і плэй-оф пры паказчыку карыснасці "+ 7".

Гэты вынік даў магчымасць Андрэю стаць другім бамбардзірам "леапардаў", пасля ўдалага сезона Касціцын заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Беларусі, у складзе якой згуляў 7 матчаў на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу і адзначыўся адной галявой перадачай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі