Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 верасня 2018, 11:47

Наомі Осака і Серэна Уільямс згуляюць у фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наомі Осака і Серэна Уільямс згуляюць у фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале 20-гадовая прадстаўніца Японіі ўпэўнена перайграла Мэдзісан Кіз (ЗША) - 6:2, 6:4. У час турніру Наомі Осака абыграла дзвюх беларусак Аляксандру Сасновіч і Арыну Сабаленка і ўпершыню выйшла ў фінал "Вялікага шлема".

Дзявяты фінал у кар'еры US Open правядзе шасціразовая пераможца гэтага турніру Серэна Уільямс. У амерыканкі не было праблем у 1/2 фіналу ў сустрэчы з Настассяй Севастовай з Латвіі - 6:3, 6:0. "Яшчэ год таму пасля нараджэння дзіцяці і трох аперацый не магла і падумаць аб хуткім вяртанні. Таму вельмі рада сваім поспехам, цяпер няважна, фінал гэта ці не, радуюся кожнай перамозе", - адзначыла Серэна Уільямс пасля гульні.

Тытулаваная амерыканка двойчы абыгрывала ў вырашальным матчы 2012 і 2013 гадоў беларуску Вікторыю Азаранка. Фінал у жаночым адзіночным разрадзе адбудзецца ў Нью-Ёрку ў ноч з 8 на 9 верасня.

У мужчынскіх паўфіналах у ноч з 7 на 8 верасня згуляюць серб Новак Джокавіч з Кеем Нішыкоры з Японіі, а іспанец Рафаэль Надаль сустрэнецца з Хуанам Марцінам Дэль Потра з Аргенціны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі