Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2018, 10:58

Мужчынская каманда "Мінска" ўпершыню перамагла ў Кубку Садружнасці па хакеі на траве

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская каманда клуба "Мінск" упершыню перамагла ў Кубку Садружнасці па хакеі на траве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў федэрацыі гэтага віду спорту.

Вырашальныя матчы прайшлі на штучным полі ў парку імя Максіма Горкага ў Мінску. Мінчане пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Драздова перамаглі ва ўсіх трох матчах. На старце турніру яны перамаглі расійскую каманду "Дынама-Электрасталь" - 6:3, потым "Мінск" быў мацнейшы за брэсцкі "Будаўнік" - 5:3, а ў заключнай гульні абыграў украінскую каманду "ОКС-ШВСМ" з Вінніцы - 7:4.

Лепшым нападаючым Кубка садружнасці быў прызнаны Максім Анафрыюк (ХК "ОКС ШВСМ"). Лепшым абаронцам - Дзмітрый Лупа (ХК "Мінск"). Лепшым варатаром - Раман Рогаў (ХК "Дынама-Электрасталь").

Міжнародны турнір прайшоў дзявяты раз. Першым уладальнікам Кубка стаў брэсцкі "Будаўнік". З 2013 па 2017 год у турніры перамагалі хакеісты "Дынама-Электрасталі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі