Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2018, 16:47

Мітрапаліт Павел пажадаў поспехаў і благаславіў беларускіх гандбалістаў перад чэмпіянатам Еўропы

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з гандбалістамі зборнай краіны, якія сёння адпраўляюцца на чэмпіянат Еўропы ў Харватыю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі гандбола.

Мітрапаліт Павел пажадаў поспехаў і благаславіў гандбалістаў і іх трэнераў перад маючым адбыцца кантынентальным першынством. Ён адзначыў, што беларускія спартсмены вызначаюцца высакароднасцю, сілай духу, вялікай самааддачай, годнасцю і павагай да спартсменаў з іншых краін.

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў у знак удзячнасці і павагі ўручыў мітрапаліту памятны падарунак.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў уключыў у заяўку на чэмпіянат Еўропы 18 гандбалістаў:

варатары - Іван Мацкевіч (БГК імя Мяшкова, Брэст), Арцём Падасінаў ("Гомель"), Вячаслаў Салдаценка ("Адархей", Румынія);

палявыя ігракі - Вячаслаў Бохан, Уладзіслаў Кулеш, Мікалай Алёхін, Аляксандр Падшывалаў, Глеб Гарбуз (усе - СКА, Мінск), Андрэй Юрынок, Дзяніс Рутэнка, Сяргей Шыловіч (усе - БГК імя Мяшкова, Брэст), Барыс Пухоўскі, Максім Бабічаў (абодва - "Матор", Запарожжа, Украіна), Арцём Каралёк ("Сен-Рафаэль", Францыя), Артур Карвацкі ("Балатанфюрэд", Венгрыя), Вадзім Гайдучэнка ("Дынама", Бухарэст, Румынія), Максім Баранаў ("Адархей", Румынія), Аляксандр Цітоў ("Рыіхімякі", Фінляндыя).

На першым этапе ЧЕ-2018 беларуская дружына будзе базіравацца ў горадзе Порэч, дзе яе сапернікамі ў папярэдняй групе В будуць зборныя Аўстрыі (12 студзеня), Нарвегіі (14 студзеня) і Францыі (16 студзеня).

Склады астатніх груп: А - Харватыя, Сербія, Швецыя, Ісландыя; С - Германія, Македонія, Чарнагорыя, Славенія, D - Іспанія, Данія, Чэхія, Венгрыя.

Першы групавы раўнд фінішуе 17 студзеня, пасля чаго па тры лепшыя каманды з кожнага квартэта выйдуць у другі этап, утварыўшы дзве групы па шэсць зборных (18-24 студзеня). Затым па дзве лепшыя дружыны прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды ў паўфіналах, якія адбудуцца 26 студзеня ў Заграбе. Пераможцы паўфінальных сустрэч 28 студзеня сустрэнуцца ў паядынку за чэмпіёнскі тытул, а прайграўшыя паспрачаюцца за бронзу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі