Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2018, 10:49

Мірны і Освальд выйшлі ў фінал парнага разраду на тэнісным турніры ў Х'юстане

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд выйшлі ў фінал турніру ў амерыканскім Х'юстане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным матчы парнага разраду Мірны і Освальд перайгралі адзін з лепшых дуэтаў планеты амерыканцаў Боба і Майка Браянаў - 6:4, 2:6, 10:6. Цяпер у фінале беларуска-аўстрыйскі тандэм згуляе з Андрэ Бегеманам з Германіі і харватам Антоніа Санчычам.

На жаночым турніры ў швейцарскім Лугана беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вера Лапко прабіліся ў паўфінал парнага разраду, абыграўшы ў 1/4 фіналу аўстралійска-швейцарскі тандэм Моніка Адамчак/Ксенія Кнол - 6:4, 6:2.

Абедзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду. Арына Сабаленка паспрачаецца за выхад у паўфінал з італьянкай Камілай Георгі, а Вера Лапко будзе гуляць з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс, якая перамагла ў 1/8 фіналу Аляксандру Сасновіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі