Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 ліпеня 2016, 15:53

Мірны і Маткоўскі выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду на тэнісным турніры ў Таронта

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі паспяхова стартавалі на прадстаўнічым тэнісным турніры ў канадскім Таронта (прызавы фонд - $4 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/16 фіналу беларуска-польскі тандэм перайграў аўстрыйска-польскую пару Аляксандр Пея / Лукаш Кубат - 6:3. 7:6 (7:2). У гульні за выхад у чвэрцьфінальную стадыю Мірны і Маткоўскі сустрэнуцца з адной з мацнейшых пар свету - амерыканскімі братамі-блізнятамі Бобам і Майкам Браянамі.

Большую частку цяперашняга сезона вопытны беларускі тэнісіст правёў разам з філіпінцам Трэтам Х'юі, але той атрымаў траўму на нядаўнім турніры ў амерыканскім Вашынгтоне і цяпер аднаўляецца.

Турнір у Таронта з'яўляецца для Максіма Мірнага адным з этапаў падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў-2016. У Рыа-дэ-Жанэйра Мірны будзе гуляць разам з Аляксандрам Бурым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі